- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Феафанія Міхайлаўна Яўсей (вёска Забердава Карэліцкага раёна)
- Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Феафанія Міхайлаўна Яўсей (вёска Забердава Карэліцкага раёна)
Мы з мужам пастаянна слухаем вашу перадачу. Нам ужо за 70. Хочацца расказаць пра эпізод, звязаны з радыё. Гэта было ў 1954 годзе. Я хадзіла ў шосты клас тады... Мае бацькі купілі радыёпрыёмнік. Ён быў адзін на ўсю вёску, таму да нас прыходзілі суседзі, каб паслухаць радыё.
Маю бабулю звалі Еўдакія. Яна была вельмі набожная, раніцой і вечарам малілася. Не мела аніякай адукацыі, але вельмі хацела, каб яе ўнукі вучыліся, каб “выйшлі ў людзі”.
Так склаўся лёс, што яе муж, наш дзядуля, трапіў у рэвалюцыйны Петраград, вёў барацьбу з белагвардзейцамі... Бабуля трапіла на працу ў знакамітую Абухоўскую бальніцу. Дзядуля часам наведваўся да яе. І там нарадзілася мая маці. Калі Першая імперыялістычная скончылася - яны вярнуліся дадому. Бабуля стала вядомай краўчыхай, дзядуля-будаўніком...
Але ж – да радыё... 1954 год. Слухаем па радыё п’есу пра дзеда Талаша. Чуецца голас артыста: “Стой, куды ідзеш?” Бабуля як пачула, прыпынілася і кажа: “Ой, божухна, адкуль жа ён ведае, што я іду? Ці бачыць?” А ў гэты самы час мая бабуля некуды ішла праз пакой...
Мы доўга смяяліся. І яшчэ не раз успаміналі гэты выпадак! І здаецца доўга чуўся нам той голас з радыёпрыёмніка: “Стой, куды ідзеш?”
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: