...Мы жылі на хутары. Вакол - лес. Побач было яшчэ колькі хутарскіх сяліб... Па суседску жыла сям’я, у якой два хлопчыкі нашага з сястрой узросту, і мы сябравалі. Часта да іх бегалі, гулялі разам. Але больш за ўсё мяне захапляла тое, што ў іх доме была скрыначка з бліскучымі вітымі правадкамі! І адтуль лілася музыка, песні, гутарка. Радыё было на батарэйках, бо на хутары электрычнага святла не было. І ўжо не магло быць, таму што ў 60-я гады хутары перасялялі ў вёскі.
Я пыталася ў маці сваёй, чаму ў нас няма радыё? Мама ўсміхалася, казала, трэба пачакаць: “Вось дабудуем дом, пераедзем у вёску, і ў нас будзе радыё!”
Памятаю той хвалюючы дзень, калі да нашай новай хаты цягнулі правады.
І вось мама прынесла ў пакой прыёмнічак, я аж зажмурылася ад чакання сапраўднага цуду! Шчасця! І чамусьці ў той момант загадала: калі ўключаць радыё і прагучыць песня, то я буду... шчаслівым чалавекам! Чаму такое прыйшло ў галаву - нават і ня ведаю...
І вось тады загучала песня:
“Светит месяц, светит ясный,
Светит алая заря,
Марья, Дарья, Акулина,
К нам в колхоз пришли сюда…
Марья любит одеваться
Дарья любит долго спать,
А простая Акулина
Рано утречком вставать!"
Па ўсім відаць, гэта прыпеўкі, такі своеасаблівы сюжэт! У яго аснове – калгаснае жыццё і людзі.. Здаўна ж было так - хтосьці любіў працаваць, а хтосьці і не вельмі... Мне думаецца, гэта так!