Падзяліцца:
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Кацярына Уладзіміраўна Корзун (г.Бабруйск)
2 Снежня 2016
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Кацярына Уладзіміраўна Корзун (г.Бабруйск) Гэта быў 1957 год... Мне споўнілася 10 гадоў. На летнія канікулы я прыехала да бабулі і дзядулі. Памятаю, была звычайная вясковая раніца. Усе заняты сваімі справамі. Хто скаціну даглядае, хто на кухні шчыруе. Раптам чую - гудзе машына. Вябягаю на вуліцу і бачу: выгружаюць вялікія слупы, насупраць хат, то па аднаму, то па два... Праз нейкі час з’явіліся манцёры: сталі правады цягнуць. У той момант я неяк не прыдала гэтаму значэння, затое на наступны дзень у бабулінай хаце з’явіўся радыёпрыёмнік! Тады гэта была вялікая чорная “талерка” з бліскучай ручкай пасярэдзіне. А яшчэ праз колькі дзён радыё загаварыла. Дзіва ды і толькі! Усміхаецца ў вусы мой дзед, радуецца бабуля. А я стаю на шырокай лаўцы і кручу ручку - то мацней, то цішэй. А неўзабаве чуем голас спевака. Гэта быў Леанід Уцёсаў! “У моря, у Чёрного моря...” Лідзія Русланава са сваёй знакамітай песняй “Валенки, валенки, ой да не подшиты стареньки..." Дзядулі вельмі падабалася Марыя Мардасава, яе прыпеўкі, рускія, украінскія народныя песні. Уранні мяне будзіла радыё! Пазыўныя. Гімн! Праз нейкі час мой тата таксама набыў радыёпрыёмнік. На ім былі ўжо дзве кругленькія ручкі - для рэгуліроўкі гуку і пераключэння каналаў. Позна ўвечары, калі ўжо былі падрыхтаваны ўрокі, я і ўся мая сям’я слухалі радыёпастаноўкі, перадачы. І цяпер я па-ранейшаму з радыё! Не адкладваючы, набыла радыёпрыёмнік, па якім слухаю і мой любімы Першы нацыянальны!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: