Падзяліцца:
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Крысціна Доўнар (Мінск)
12 верасня 2016
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Крысціна Доўнар (Мінск) Марыце стаць госцем нашага эфіру? Гэта проста! Дасылайце нам свае кароткія гісторыі і фотаздымкі, звязаныя з Беларускім радыё, і заваёўвайце сімпатыі на нашай старонцы ў Facebook! Пераможцы будуць запрошаныя да ўдзелу ў перадачы “Звычайныя гісторыі”! Крысціна Доўнар (Мінск): "Я наогул з самага маленства і школы не развітвалася з радыё! Мне нават яно не перашкаджала ўрокі рыхтаваць! Нібыта хтосьці побач быў. Як самы блізкі чалавек! Я нарадзілася ў Ваўкавыскім раёне. Тыя мясціны вызначаліся беларускім асяродкам, а калі пераехала ў Мінск, беларускую мову часцей слухала менавіта па радыё! За што яго яшчэ больш палюбіла. Маё жыццё і радыё - гэта рэчы непадзельныя! Я ўсё раблю “пад радыё”! А так, як сядзець без справы не магу, дык нават калі нешта шыю ці вяжу, ежу гатую - са мной заўсёды радыё! Вось такое маё прызнанне..."
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: