- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Маргарыта Паўлаўна Гірава (г. Мінск)
- Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Маргарыта Паўлаўна Гірава (г. Мінск)

У далёкія 50-я гады жылі мы ў прыватным доме - ў бабулі. Тры сям’і. У кожным пакоі па некалькі чалавек. Усяго - 12. Чацвёра школьнікаў.
Амаль што ўсё мы прачыналіся ў шэсць гадзін: каму на працу, каму ў школу. Кожная раніца пачыналася з Гімна па радыё!
І вось аднойчы Лара, мая стрыечная сястра, бегае па пакоях і крычыць, маўляў, прачынайцеся, Гімн, чуеце? І да мяне таксама забегла - давай, хутчэй! У школу спознімся! А я чамусьці вочы адкрыць не магу, здаецца толькі што лягла...
Дарослыя таксама ўжо на кухні, збіраюцца паціху...
І тут дзядзька мой пытаецца: “А колькі гэта часу? У мяне гадзіннік спыніўся...”
Цётка неяк здзіўлена перапытваецца: "А ў чым справа?" У той пасляваенны час насценных гадзіннікаў не было, толькі наручныя, і то не ва ўсіх.
І тут... да нас дайшло! Гэта ж Ларка зрабіла пад’ём у 12 гадзін ночы! Радыё заканчвала свае перадачы таксама Гімнам! Вось яна і пераблытала... А можа і знарок - пажартавала...
Не памятаю, ці сварыліся тады на Ларку старэйшыя, я ж шчаслівая пабегла спаць...”
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: