- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Марыя Казіміраўна Корваль (а/г Крэва, Смаргонскі раён)
- Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Марыя Казіміраўна Корваль (а/г Крэва, Смаргонскі раён)

Марыце стаць госцем нашага эфіру? Гэта проста! Дасылайце нам свае кароткія гісторыі і фотаздымкі, звязаныя з Беларускім радыё, і заваёўвайце сімпатыі на нашай старонцы ў Facebook! Пераможцы будуць запрошаныя да ўдзелу ў перадачы “Звычайныя гісторыі”!
Марыя Казіміраўна Корваль (а/г Крэва, Смаргонскі раён):
“...Усё маё жыццё звязана з радыё. Яно для мяне і сябра, і падтрымка, памочнік, дарадчык, настаўнік! Радыё для мяне - усебаковая гукавая энцыклапедыя!
...У пачатку 60-х у нашай мясцовасці правялі радыё. Жыхарам навакольных вёсак пашчасціла. А наша хата стаяла на хутары. Дык я хадзіла ў вёску да сяброўкі Зіны, каб паслухаць радыё.
Аднойчы яна мне вось пра што расказала... Да іх на вячоркі прыходзіў адзін вясковец - напэўна таксама паслухаць радыё. І вось сядзіць ён у нас і чуе па радыё... голас сваёй маці!Тая кліча яго вячэраць! Вось смеху было! Аказваецца, калі ў рэпрадуктар скажаш - на другім канцы вёскі было чуваць! Мы з дзяўчатамі таксама потым гэта жа “перагаворваліся”!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: