- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Нэлі Сяргееўна Максіменка-Купцэвіч (г.Віцебск)
- Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Нэлі Сяргееўна Максіменка-Купцэвіч (г.Віцебск)

“Пішу вам упершыню...Мне 80 гадоў. Радыё ў маім жыцці заўсёды, колькі сябе памятаю. І цяпер яно – мой найлепшы сябар...
Я была зусім маленькая, калі пачалася вайна. Жылі мы ў Беларусі. І калі немцы былі зусім блізка каля нашых мясцін, маме пашанцавала нас, дваіх дзяцей і бабулю, вывезці на ўсход некалі агульнай нашай краіны - Савецкага Саюза.
Але як толькі ў студзені 1944 года быў вызвалены Мазыр, мы вярнуліся дадому. Нейкі час радыё ў дамах не было. Затое ў гарадскіх парках былі ўсталяваны ўсім вядомыя “талеркі”. Адно такое мястэчка я памятаю дакладна. Гэта невялікі скверык па вуліцы Леніна, побач з будынкам Настаўніцкага інстытута. І мы з сябрамі, хлопчыкамі і дзяўчынкамі, бегалі туды слухаць радыё! Прыходзілі і дарослыя. Шмат збіралася народу! Ішла яшчэ вайна, таму слухалі навіны з франтоў. Гэта больш за ўсё цікавіла і дарослых, і дзяцей... Натоўп замаўкаў, людзі яшчэ шчыльней абступалі слуп, на якім вісела “талерка”, і, стойваючы дыханне, слухалі... Кожнае паведамленне пра вызваленне нашымі войскамі таго ці іншага населенага пункта сустракалася з неймавернай радасцю! І так кожны вечар...”
Марыце стаць госцем нашага эфіру? Гэта проста! Дасылайце нам свае кароткія гісторыі і фотаздымкі, звязаныя з Беларускім радыё, і заваёўвайце сімпатыі на нашай старонцы ў Facebook! Пераможцы будуць запрошаныя да ўдзелу ў перадачы “Звычайныя гісторыі”!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: