- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Ірына Іванаўна Радзівонава (Мінск)
- Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Ірына Іванаўна Радзівонава (Мінск)

Марыце стаць госцем нашага эфіру? Гэта проста! Дасылайце нам свае кароткія гісторыі і фотаздымкі, звязаныя з Беларускім радыё, і заваёўвайце сімпатыі на нашай старонцы ў Facebook! Пераможцы будуць запрошаныя да ўдзелу ў перадачы “Звычайныя гісторыі”!
Ірына Іванаўна Радзівонава (Мінск):
“Памятаю радыё з малых гадоў.На вайне быў мой тата, мамін брат, муж мамінай сястры... Калі наш дзядзька ішоў на фронт, пакінуў нам навушнікі. Магчыма самаробныя: на выгнутай сталёвай дузе - два маленькія кружочкі... Надзяваеш і чуеш далёкі голас дыктара Левітана! Слухалі зводкі з вайны і музыку. Пра гэтыя цуда-навушнікі даведалася суседка і... паведаміла мясцоваму майстру. Праўда, сувязіст дараваў нам, крыху паўшчуваў, што гэта не бясплатная паслуга. І параіў, каб хавалі навушнікі, калі ў чарговы раз да нас зазірне суседка!"
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: