- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Святлана Фёдараўна Федарэнка (Мінск)
- Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Святлана Фёдараўна Федарэнка (Мінск)

Марыце стаць госцем нашага эфіру? Гэта проста! Дасылайце нам свае кароткія гісторыі і фотаздымкі, звязаныя з Беларускім радыё, і заваёўвайце сімпатыі на нашай старонцы ў Facebook! Пераможцы будуць запрошаныя да ўдзелу ў перадачы “Звычайныя гісторыі”!
Святлана Фёдараўна Федарэнка (Мінск):
“У 1947 годзе наша сям’я вярнулася з эвакуацыі, з горада Аткарска Саратаўскай вобласці. Прыехалі ў Мінск... Мама і мы з братам. Тата прапаў без вестак: нам паведамілі пра гэта яшчэ ў першы год вайны.
...Жыць не было дзе. Знайшлі прытулак ў невялічкім пакойчыку-усяго 14 квадратных метраў: мы і нашы сваякі, усяго - пяць чалавек.
Але ж на шафе знайшлося месца і...радыёпрыёмніку! Не памятаю дакладна,”талерка” гэта была ці нейкай іншай канструкцыі...Без радыё наша сям’я не ўяўляла свайго жыцця!.. Навіны!.. Канцэрты!.. Той жа Лемяшаў, Казлоўскі!.. Памятаю актрысы ўдзельнічалі ў спектаклях - Яблачкіна, Тарасава, Пашэнная!. .Мы нават пазнавалі іх па галасах!..
У тыя гады школа працавала ў тры змены! Першая пачыналася вельмі-вельмі рана. Як толькі загаворыць радыё - я падхоплівалася, хуценька збіралася і бегла - недзе за кіламетры тры (!) у школу,на Маскоўскую. А жылі мы тады на былой Ізвознай...
І вось аднойчы мне падалося, што радыё загаварыла!.. Збіраюся і бягу!..
І раптам разумею, штосьці не тое?!. Неяк падазрона ціха і бязлюдна на вуліцах?!. І я вырашыла вярнуцца... Глянула на гадзіннік - ноч, недзе пасля 12-ці!.. А бацькі чаму не спынілі?..Можа ўзнікнуць пытанне?.. У тыя гады яны былі заняты сваімі справамі, а яшчэ разлічвалі на нашу самастойнасць. Мы вельмі рана сталелі.
Так што з радыё я заўсёды!.. Здаецца з таго часу, калі сябе памятаю... Радыё было (ды і ёсць!) для мяне і маіх родных - і крыніцай інфармацыі, і асветы, і выхавання!”
Вядучыя для мяне нібыта сябры, а можа і самыя блізкія людзі...
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: