Падзяліцца:
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Валянціна (а/г Опса, Браслаўскі раён)
3 кастрычніка 2016
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Валянціна (а/г Опса, Браслаўскі раён) Марыце стаць госцем нашага эфіру? Гэта проста! Дасылайце нам свае кароткія гісторыі і фотаздымкі, звязаныя з Беларускім радыё, і заваёўвайце сімпатыі на нашай старонцы ў Facebook! Пераможцы будуць запрошаныя да ўдзелу ў перадачы “Звычайныя гісторыі”! Валянціна (а/г Опса, Браслаўскі раён): “Мне 59 гадоў. Пяць гадоў таму я пераехала ў Беларусь з Літвы. Купіла невялічкі домік на Браслаўшчыне... З мэблі – хіба што колькі крэслаў, стол і старэнькая канапа. Ні тэлевізара, ні радыё. Знайшла выхад! Спачатку слухала радыё па старэнькім мабільніку “Нокія”! Як жа ж без радыё?! Яно не дае сумаваць, уздымае настрой душэўнымі лірычнымі песнямі, вяртае ў мінулае! У дзяцінства і юнацтва! Так што і надалей я буду з радыё!”
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: