Падзяліцца:
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Вольга Мікалаеўна Карась (г. Хойнікі, Гомельская вобласць)
19 лістапада 2016
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Вольга Мікалаеўна Карась (г. Хойнікі, Гомельская вобласць) “Радыё я пачала слухаць недзе з гадоў пяці. Памятаю, каб я не дакучала маме сваімі пытаннямі, не адрывала ад нейкіх важных спраў, яна казала: - Донька, схадзі ў вялікі пакой, паслухай радыё! Потым мне раскажаш, якое надвор’е перадавалі?.. Я ішла, садзілася і слухала ўсё запар. Чамусьці думала, што мы жывём... у Маскве, і надвор’е ў нас аднолькавае... А яшчэ я вельмі баялася, калі дыктар казала: “...Са статута КПСС..." Што гэта такое я не ведала... І хуценька бегла да мамы. Радыёпрыёмнік у нас быў круглы. Чорнага колеру. Я разам з радыё і песні спявала, і танцавала. Ведала ўсе казкі. Мама звязала прыгожую сурвэтку і павесіла на радыё. Праўда кацяняткі, забаўляючыся, звалілі радыё. Мы з братам спрабавалі яго склеіць. Белай паперай і мукой. Але не атрымалася, толькі запэцкалі. Давялося купіць новы радыёпрыёмнік...“ Марыце стаць госцем нашага эфіру? Гэта проста! Дасылайце нам свае кароткія гісторыі і фотаздымкі, звязаныя з Беларускім радыё, і заваёўвайце сімпатыі на нашай старонцы ў Facebook! Пераможцы будуць запрошаныя да ўдзелу ў перадачы “Звычайныя гісторыі”!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: