Падзяліцца:
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Вольга Цярэнцьеўна Гарэлік (г. Гродна)
17 Кастрычніка 2016
Конкурс "Беларускае радыё ў маім жыцці" - Вольга Цярэнцьеўна Гарэлік (г. Гродна) Марыце стаць госцем нашага эфіру? Гэта проста! Дасылайце нам свае кароткія гісторыі і фотаздымкі, звязаныя з Беларускім радыё, і заваёўвайце сімпатыі на нашай старонцы ў Facebook! Пераможцы будуць запрошаныя да ўдзелу ў перадачы “Звычайныя гісторыі”! Вольга Цярэнцьеўна Гарэлік (г. Гродна): "...Уявіце сабе вясковую раніцу... 1953 год... 6 гадзін. Гімн і голас Левітана: “Доброе утро, товарищи! Сегодня... (называе дзень тыдня, чысло…і г.д). З гэтага ў нас пачынаўся дзень. Мы збіраліся ў школу, мама ўжо завіхалася ля печы. Часам і яна падыходзіла да радыёкропкі, каб пачуць навіны, пра надвор’е... Для майго айчыма, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, радыё стала сапраўдным выратаваннем ад адзіноты ў тыя гадзіны, калі мы разыходзіліся - хто ў школу, хто на працу. Ужо ў мірны час ён трапіў у аварыю, стаў інвалідам... Перадачы радыё сталі для яго сапраўднымі лекамі! Ад дэпрэсіі, адзіноты і фізічнага болю. Для мяне ж радыё стала акном у вялікі свет, абудзіла любоў да роднага слова. Дзякуючы радыё, я палюбіла гісторыю. Радыё вызначыла мой лёс! Я скончыла БДУ, стала настаўніцай гуманітарных прадметаў. У маім сямейным архіве ёсць фотаздымак. З дыктарам Юрыем Левітанам! У 70-я гады ён прыязджаў у Гродна. І мне пашанцавала не толькі яго ўбачыць, але і сфатаграфавацца! Я даўно на пенсіі. І па-ранейшаму мне больш за ўсё патрэбна РАДЫЁ! Са мною заўсёды – Першы нацыянальны! Мне падабаюцца вашы перадачы, аўтары і вядучыя. Радуйце і надалей слухачоў змястоўнымі і цікавымі перадачамі!"
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: