Падзяліцца:
Конкурс “Беларускае радыё ў маім жыцці” – Яўгенія Мухарэўская (Мінск)
10 сакавіка 2017
Конкурс “Беларускае радыё ў маім жыцці” – Яўгенія Мухарэўская (Мінск) “...Памятаю з далёкага дзяцінства, якое ўражанне на мяне зрабіла навіна пра тое, што ў бліжэйшай ад нас вёсцы праводзяць радыё. Мы тады жылі на хутары. У нашага суседа, яшчэ да перасялення, таксама з’явілася радыё!.. Не ведаю, што за прылады ў яго былі, але ж праз навушнікі можна было слухаць. Мае бацькі зачасцілі да яго на вячоркі. Па чарзе слухалі навіны, музыку, радыёперадачы. Пасля доўга абмяркоўвалі пачутае. Часам спрачаліся. Нам, дзецям, рэдка ўдавалася завалодаць тымі “слухаўкамі”. А калі ўсё ж шанцавала, то гэта былі вельмі шчаслівыя імгненні!.."
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: