- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Корм у рулонах, мелодыя ўдачы і самы доўгі ручнік – «Свая зямля», 6.07.2019 (відэаанонс)
- Корм у рулонах, мелодыя ўдачы і самы доўгі ручнік – «Свая зямля», 6.07.2019 (відэаанонс)

У праграме Святланы Башылавай «Свая зямля» аўтар раскажа пра корм у рулонах, мелодыю ўдачы і самы доўгі ручнік: праграма выйдзе ў эфір у суботу, 6 ліпеня.
У сельгаспрадпрыемстве «Агра-МАЗ» Бярэзінскага раёна атрымалі добры ўраджай траў. Большасць кармоў закладаюць па сучаснай тэхналогіі. У політэленавай плёнцы лепш захоўваюцца карысныя якасныя паказчыкі. Галоўны аграном гаспадаркі Яўген Пілецкі падкрэсліць асаблівасці сезона і вызначыць рэзервы ў кормавытворчасці.
У другой частцы праграмы аўтар Святлана Башылава прапануе пазнаёміцца з вынікамі акцыі «Ручнік малой радзімы», што прайшла ў Гродзенскім раёне. Мясцовыя майстры вырабілі ручнік, які прэтэндуе ў кнігу рэкордаў Гінеса. Дырэктар Бешанковіцкага раённага дома рамёстваў Алеся Аўчыннікава ў горадзе майстроў на Славянскім базары ў Віцебску прадставіць унікальную калекцыю свістуляк з гліны. А створаная ёй унікальная мелодыя сімвала года 2019 гарантуе ўдачу канкурсантам і дабрабыт удзельнікам свята.
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля», якую можна будзе пачуць у суботу, 6 ліпеня, у 6:20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
https://www.youtube.com/watch?v=SPozHaPRsd0&feature=youtu.be
На фота і відэа: у полі з механізатарамі галоўны аграном сельгаспрадпрыемства «Агра-МАЗ» Бярэзінскага раёна Яўген Пілецкі, дырэктар Бешанковіцкага раённага дома рамёстваў Алеся Аўчыннікава.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: