Феерверкамі, шматлікімі канцэртнымі праграмамі, узнагародамі, паўмарафонам рыхтуецца сустрэць свой дзень нараджэння наша цудоўная беларуская сталіца Мінск, горад са шматвекавой гісторыяй. На працягу двух дзён, 11- га і 12-га верасня жыхары і госці нашага любімага Мінска змогуць цудоўна адпачыць у кожным яго куточку, зарадзіцца бадзёрасцю, цудоўным настроем і адчуць гонар за тое, што мы жывём ў такім прыгожым і слаўным горадзе.
Сёння госць праграмы «Настрой» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брыль. Мы пагаворым пра цікавыя культурныя імпрэзы, якія адбудуцца ў межах святкаванання Дня горада Мінска.