Падзяліцца:
Кратко в эфире, подробно в Фейсбуке - "Социальная сеть" за 8.10.17 (аудио)
9 Кастрычніка 2017
Кратко в эфире, подробно в Фейсбуке - "Социальная сеть" за 8.10.17 (аудио)

Сёння ў праграме:

Новы фармат “Актуальнага мікрафона” – больш магчымасцей для аўдыторыі – большая адказназнасць для вядучых! 

На прыёме ў псіхолага – “Сямейная праграма” пра іншасць б’е рэкорды па праглядах! А ці адчувае сябе “белай варонай” Таццяна Гулейка? 

Кропкі над "і". Улады хочуць падоўжыць бязвізавы тэрмін для замежнікаў. 

“Клуб рэдактараў” – цяпер і на радыё! З кастрычніка аўдыёверсія тэлеперадачы – на Першым нацыянальным.

Ну а пачну з эксклюзіва, якім падзялілася на нашай старонцы ў Фэйсбуку Надзея Лысенка. У пятніцу яна пабывала ў Глыбокім, дзе праходзіў фінал конкурсу “Уладар сяла”. Але не толькі з гэтай нагоды. Літаральна пару дзён таму тут выявілі сапраўдны скарб - 300 срэбных манет. Знаходку нам паказаў старшы навуковы супрацоўнік Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Аляксандр Хайноўскі.

Паўтары сотні праглядаў за пару гадзін. Гэтае інтэрв’ю - прыклад таго, як нашы карэспандэнты выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі, для таго каб хутчэй і падрабязней, чым гэта дазваляе эфір, расказаць вам пра падзеі, у гушчы якіх яны знаходзяцца.

Што да эфірных праграм, якія мы публікуем, то найбольшы водгук і ў Фэйсбуку, і "Вконтакте", атрымаў Радыёблог “Кропкі над і” на тэму турызма і бязвізавага рэжыму.

“У блогу ўзнята на самай справе важнае пытанне. Веданне замежных моў - гэта патрэба часу. І часта бывае сорамна, калі здараюцца вось такія выпадкі. Усе замежнікі кажуць, што ў Беларусі чыста, утульна, ветлівыя людзі, а вось сэрвіс пакідае чакаць лепшага” – каментуюць карыстальнікі. Ёсць і іншае меркаванне. “Ехаў у купэ з пажылымі брытанцамі. Яны накіроўваліся ў Гродна, да гэтага былі ў Мінску, Брэсце і Віцебску. Усё хвалілі – асабліва прыроду. Праўда, падарожнічалі не самі, тур для іх арганізоўвала фірма”. А карыстальнікі сеткі “Вконтакте” разгарнулі тэму ў іншы бок. “Былі ў Партугаліі, там, як і ў Беларусі, мала хто ведае англійскую, але гэта капенсуецца гасціннасцю. А вось пра французаў і ўзгадваць не хочацца. Калі ў рэстаране ў цэнтры Парыжа афіцыянт сумна ўсміхаецца і разводзіць рукамі на вашыя пытанні – гэта не выключэнне, а на жаль, тыповая сітуацыя”.

Што ж, крыўдна, калі цябе не разумеюць ці нават не могуць выслухаць. Але гэта дакладна не пра “Актуальны мікрафон”. Праграма змяніла фармат. Цяпер пытанні гасцям можна задаваць амаль гадзіну. Тэлефон у студыі працуе і падчас невялікага перапынку на рэкламу і навіны. Відавочна, слухачам стала зручней. А як працуецца ў такім фармаце вядучым – пытаю ў Дзімтрыя Рубашнага.

Дарэчы, найбольшую цікавасць, калі меркаваць па наведвальніках сайта радыё.бел, выклікала праграма пра фінансавую граматнасць. Наколькі «празрыстыя» нашы банкі? Дзе ўзяць крэдыт пенсіянеру ? Ці ёсць альтэрнатыва дэпазітам і як ставіцца да аблігацый - расказаў фінансавы аналітык Павел Агеенкаў. 

Праграма “Для тых, хто дома” змяніла назву, але не згубіла слухачоў. Эфір Таццяны Гулейкі зноў набраў найбольш праглядаў у акаунце на Youtube. Тэмай стала непадабенства і асаблівасці, з-за якіх людзей не прымае большасць. Чаго чакаць ад людзей, якія адрозніваюцца ад нас? Ці лёгка ім у сучасным грамадстве? Як паводзіць сябе бацькам такіх дзяцей? Парады, як ладзіць з людзьмі, якія бачаць свет інакш, дала псіхолаг Таццяна Лазоўская.

Пасля праграмы я пацікавіўся ў вядучай Таццяны Гулейкі – ці даводзілася ёй адчуваць сябе “белай варонай”.

Дарэчы, на хостынгу змяшчаецца архіў нашых перадач за апошні год, праглядзець іх можна ў любы момант - гэта асабліва зручна тым, хто жыве ў іншых гадзінных паясах. Менавіта такія слухачы просяць нас публікаваць як мага больш праграм.

Карыстальнікаў сеткі “Аднакласнікі” прыцягнуў ўвагу “Актуальны мікрафон” пра даўгалецце. Шаноўны ўзрост - гэта прысуд або доўгачаканая свабода? Ці можна запаволіць працэс старэння? Ці спрыяюць вандроўкі і захапленне мастацтвам павелічэнню працягласці жыцця? Кіраўнік Цэнтра актыўнага даўгалецця Людміла Жылевіч ведае, як змяніўся профіль сучаснага пажылога чалавека, і колькі будуць жыць нашы ўнукі.

Падаецца, што ў нашым грамадстве яшчэ няма, так сказаць, культуры баўлення часу на пенсіі. Калі я вандрую, я бачу шмат пажылых людзей, якія таксама вандруюць, і не бачу сваіх. І тут справа не ў фінансах - можна ж ездзіць і недалека. Таму выдатна было б, калі б СМІ прапаноўвалі людзям на пенсіі, куды можна завітаць, і дзе іх чакаюць - гурткі, секцыі, праграмы, дзе яны б маглі сябраваць, разам праводзіць час. Яны павінны ведаць, што іх любяць і паважаюць. Так і ёсць на самай справе”, - каментуюць праграму нашы падпісчыкі.

А ў Твітары самым папулярным допісам стала праграма “Настрой”, гасцямі якой сталі дырэктар Мінскага тэхнапарку Уладзімір Давідовіч і кіраўнік цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва «Лабараторыя інтэлекту» Святлана Казбанава. Яна расказалі, як праходзіць адбор кандыдатаў у рэзідэнты тэхнапарку, і пра самыя незвычайныя і яркія вынаходкі.

І яшчэ адна эфірная навіна. З гэтага сезона тэлеперадача “Клуб рэдактараў” будзе гучаць і на Першым нацыянальным. Пачынаем сёння і далей - кожную нядзелю ў 17 гадзін 5 хвілін. Тэма першага выпуска – новая рэдакцыя закона аб сродках масавай інфармацыя – закранае і сацыяльныя сеткі. А сваё маркаванне выказвае яшчэ нядаўна проста адзін з вядучых праграмы, а цяпер – міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: