Колькасць аб’ектаў сельскага турызму ў Бярозаўскім раёне павялічылася ўдвая. Сёння дзейнічаюць 27 аграсядзіб, якія прапануюць туры для аматараў здаровага ладу жыцця. Дарослыя выбіраюць рыбалку, паляванне, а дзяцей захапляе катанне на поні і наведванне птушынай гаспадаркі. Усе разам ахвотна знаёмяцца з прыродным багаццем лясоў і балот. Адпачынак у аграсядзібе «Сямейная казка» напоўнены тэматычнымі экскурсіямі і знаёмствам з гадаванцамі міні-фермы. Райвыканкам падтрымлівае прыватныя ініцыятывы па папулярызацыі нацыянальных традыцый народнай творчасці, а таксама рэалізацыі бізнес-праектаў гістарычнага і экалагічнага накірунку.
Якія сродкі сёння дапамагаюць пашыраць паслугі? Ці ёсць будучыня ў прамысловага турызму?
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 9 кастрычніка ў 6:25 (паўтор у 23:00).