Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў выканаў дзяржзаказ. Зараз працягвае прыёмку дадатковых аб”ёмаў харчовага і фуражнага збожжа.
Круглыя суткі працуюць сучасныя зернесушылкі. Днямі пачнуць перапрацоўку збожжа новага ўраджаю. Выгадныя прапановы атрыманы ад расійскіх партнёраў на пастаўку жытняй мукі. Асабліва вырас попыт прадстаўнікоў рэстараннага бізнесу і хлебабулачнай галіны. Пра паспяховыя вынікі жніва і перспектывы развіцця галіны слухайце ў праграме “ Свая зямля” 2 верасня, у 6-15, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.