
Круглыя суткі ў сельгаспрадпрыемстве “Сугвазды-Агра” вядзецца дапрацоўка збожжа. Ураджайнасць некаторых культур дасягае еўрапейскага ўзроўню.
Апраўдалі надзеі спецыялістаў сельгаспрадпрыемства “ Сугвазды-Агра” новыя гібрыды рапсу, элітныя сарты трэцікале і пшаніцы. Разам з абмалотам збожжавых актыўна прадаюць збожжа новага ўраджаю на хлебапрыемныя камбінаты. У якіх культур высокая рэнтабельнасць і які заробак у хлебаробаў падчас жніва. Дырэктар сельгаспрадпрыемства Ніна Мацкевіч падзеліцца сакрэтам стабільнасці ў праграме “ Свая Зямля”, якая выйдзе ў эфір 12.08, у 6-15, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.