Падзяліцца:
Крытычныя матэрыялы і рэйды-праверкі з кантралёрамі: як змяніўся эфір Беларускага радыё ў часы «перабудовы»
15 лістапада 2017
Крытычныя матэрыялы і рэйды-праверкі з кантралёрамі: як змяніўся эфір Беларускага радыё ў часы «перабудовы» У сярэдзіне 1980-ых у Савецкім Саюзе пачынаецца «перабудова». Новыя павевы знаходзяць адлюстраванне і ў эфіры Беларускага радыё. З'яўляюцца новыя праграмы і рубрыкі: «Паскарэнне», «Час дыктуе, час патрабуе», «Курсам інтэнсіфікацыі». Новыя тэмы гучаць і ў радыёлекторыі «Рэзервы паскарэння».
У рэспубліканскі эфір выходзяць крытычныя матэрыялы, напрыклад, у перадачах «Беларусь індустрыяльная» і «Як вас абслугоўваюць». Змяняецца стылістыка праграм радыёстанцый «Крыніца» і «Беларуская маладзёжная». Журналісты кантралююць – якія меры прымаюцца пасля іх выступленняў. Аператыўныя каментарыі гучаць у радыёперадачах «Актуальны мікрафон» і «Дзесяць мінут каментатара». Адной з форм работы журналістаў становяцца сумесныя рэйды-праверкі з Камітэтам народнага кантролю БССР.
4-га сакавіка 1991-га ў эфір выходзіць праграма «Радыёфакт». Ёй наканавана стаць адным з сімвалаў абнаўлення нацыянальнага эфіру. Беларускае вяшчанне пераходзіць на новы этап развіцця – ў незалежнай Беларусі.
Сённяшняе Беларускае радыё – гэта сучасны высокапрафесійны медыярэсурс, які слухаюць мільёны чалавек ва ўсім свеце.

Па матэрыялах кнігі І.Куркова «Свет жывога эфіру».
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: