
Расказваем пра самыя цікавыя мерапрыемствы, якія адбываюцца ў Беларусі.
Так, у цэнтры Мінска праходзіць выстава партрэтаў “Вольны музей”. Гэта экспазіцыя выяў легендарных мінчан з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
24 верасня адзначаецца Міжнародны дзень міру. Гэтай даце ў календары і прысвячаецца канцэрт музычнай капэлы “Санорус”. У праграме шмат цікавых твораў, якія рэдка гучаць на канцэртных пляцоўках Беларусі. Госць праграмы “Культпаход” – дырыжор капэлы Аляксандр Хумала.
Што новага ў кінаафішы? Куды пайсці і што паглядзець?
Эфір – у 15.20.