Падзяліцца:
Куды пайсці? Фестываль "SculptFest" запрашае!
31 Сакавіка 2021
Куды пайсці? Фестываль "SculptFest" запрашае! Сёння ў 18.00 ў вялікай зале Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва” (вул.Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё цэнтральнага групавога праекта ФестываляSculptFest», у якім прымаюць удзел скульптары з розных рэгіёнаў Беларусі.

Выстава ў Палацы мастацтва з’яўляецца буйнейшай падзеяй фестываля – гэта традыцыйная для суполкі групавая выстава ў спалучэнні з куратарскімі павільёнамі, якія паказваюць творчасць асобных майстроў скульптуры.

Асобы элемент фестывалю - выстава анімалістычнай скульптуры - кірунку, які не губляе папулярнасці ў коле беларускіх скульптараў і нязменна выклікае вялікую цікавасць у гледача. Упершыню за доўгі час аматары жанру пабачаць значную калекцыю адмысловых твораў, сабраную ў прасторы адной галерэі - выстава адкрыецца 8 красавіка ў Арт-гасцёўні «Высокае месца».

Праект падрыхтаваны секцый скульптуры Беларускага саюза мастакоў. Яго мэта – прадставіць шырокай публіцы мастакоў і іх творы, выкананыя ў розных жанрах і матэрыялах, пазнаёміць з новымі тэндэнцыямі ў сучаснай беларускай скульптуры. Фестываль пройдзе па 11 красавіка.

Праграма фестывалю:

• 31 сакавіка – адкрыццё фестывалю скульптуры «SculptFest» ў вялікай зале Палаца Мастацтваў (вул. Казлова, 3).
• 1 красавіка – адкрыццё персанальнай выставы Г.Мурамцава ў мемарыяльнай зале імя А.Бембеля (вул. Я. Коласа, 29а).
• 2 красавіка – адкрыццё выставы скульптараў-выкладчыкаў «Парнат. Скульптура» ў Гарадской мастацкай галерэі Л.Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10).
• 5 красавіка – адкрыццё персанальнай выставы скульптуры Я.Колчава ў галерэі «Мастацтва» (пр. Незалежнасці, 12).
• 6 красавіка – адкрыццё маладзёжнай выставы скульптуры ў выставачнай зале "Акадэмія" БДАМ (Сурганава, 14).
• 7 красавіка – адкрыццё экспазіцыі скульптуры на гістарычную тэму ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12).
• 8 красавіка – адкрыццё выставы анімалістычнай скульптуры «WildSculpt» у Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» (вул. Герцэна, 2а).
• 9 красавіка – адкрыццё выставачнага праекта Д.Аганава і Л.Пастушенка «Філасофія вобраза» у Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва (вул. Някрасава, 3).
• 26 красавіка – адкрыцце персанальнай выставы А.Сакалова «П’ета» ў музеі З.І.Азгура (вул.Азгура, 8).
* Магчымыя змены і дапаўненні ў праграме Фестывалю, дадатковую інфармацыю ўдакладняйце ў арганізатараў праекта – бюро секцыі скульптуры ГА “Беларускі саюз мастакоў”
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: