У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адкрылася выстава мастачкі і перакладчыцы Наталлі Паваляевай «Курбітс па-беларуску, альбо Швецыя становіцца бліжэй». Слова «курбiтс» у перакладзе з лацінскай і старашведскай моў абазначае «гарбуз». Гэта ўзор, якi складаецца з буйных кветак і лiсця і адсылае нас да бiблейскай фантастычнай раслiны з кнiгi прарока Iоны, што з’яўляецца сiмвалам урадлiвасцi.
Тэхнiка малявання традыцыйнага курбiтса даволi складаная. У сваіх мастацкіх працах Наталля Паваляева дэманструе ўласную iнтэрпрэтацыю гэтага дэкаратыўнага элемента, уключаючы яго ў кантэкст тых сюжэтаў, што нараджаюцца ў яе ўяўленнi.
У творчасці Максіма Багдановіча ёсць цыкл твораў «Песні», у якім змешчаны верш «Скандынаўская». У мастацкіх працах Наталлі Паваляевай ўвасоблены ўражаннi аўтара ад скандынаўскай культуры і беларускай паэзіі.
Падрабязнасці – у праграме «Літаратурны калейдаскоп» – 26 мая ў 1-30 і 11-45.