- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Лірыка душы Янкі Сіпакова – «Радыёсерыял», 15 – 31.03.2017
- Лірыка душы Янкі Сіпакова – «Радыёсерыял», 15 – 31.03.2017

У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Рагаўцова прагучыць апавяданне Янкі Сіпакова «Свята», а таксама навелы з цыкла «Лірычная струна». Аўтар вядомы ў беларускай літаратуры як паэт і празаік. Яго пяру належаць паэтычныя зборнікі «Сонечны дождж», «Лірычны вырай», «Дзень», «3 вясны ў лета», «Вочы ў вочы», «Усміхніся мне», «Веча славянскіх балад», а таксама кнігі апавяданняў і эсэ «Жанчыны сярод мужчын», «Пяць струн», «Спадзяванне на радасць», шматлікія падарожныя нататкі, нарысы.
Творы, што прагучаць у эфіры, – лірычныя ўспаміны праз гады, калі герой вяртаецца на сваю маленькую радзіму, здзіўляецца пераменам і адначасова радуецца, што засталося галоўнае – мудрасць людзей, іх жывы розум і, канешне, нязменнае хараство прыроды.
Праграма «Радыёсерыял», па буднях у 23-40.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: