- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Легендарныя супрацоўнікі Беларускага радыё – у «Радыёфакце»
- Легендарныя супрацоўнікі Беларускага радыё – у «Радыёфакце»

15 лістапада спаўняецца 92 гады з таго дня, як упершыню у эфіры прагучалі словы “Гаворыць Мінск”. Так пачалася гісторыя Беларускага радыё. І рабілі гэтую гісторыю канкрэтныя людзі. Некаторых з іх сёння можна назваць легендамі беларускага радыёвяшчання.
Сярод іх - «залаты голас Беларусі», «унікальны барытон», «беларускі Левітан» - знакаміты дыктар Ілья Курган. Былы кіраўнік Дырэкцыі праграм Беларускага радыё, франтавік Дзмітрый Марчанка. Гукарэжысёр, ад майстэрства якой залежыла многае ў эфіры, Тамара Стыдаль. Усе яны – амаль аднагодкі Беларускага радыё – падзяліліся ўспамінамі з нашымі карэспандэнтамі. Слухайце святочны рэпартаж Алены Швайко і Наталлі Сцёпачкінай 15-га лістапада ў Радыёфакце.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: