У Мінску ўшанавалі прызёраў рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года – 2021». У намінацыі «Гаспадыня вёскі» пераможцай стала Ірына Цыганкова, аграном закрытага акцыянернага таварыства «Ніва» Шклоўскага раёна.
Прафесіянал сваёй справы, актыўна адаптуе сучасныя тэхналогіі ў земляробстве і вытворчасці насення. Удвая больш гаспадарка атрымлівае даход ад рэалізацыі высокаўраджайных сартоў. Каб вырашыць праблему дэфіцыту бялку, Ірына Васільеўна абнавіла насенне эліты гароху, люцэрны і рапсу. Кіраўніцтва падтрымала і яе прапанову павяліччыць плошчы пад кукурузу. Такія ўнутраныя рэзервы дазваляюць не закупляць дарагія імпартныя кармавыя дабаўкі.
Ад якіх культур сёлета чакаецца прыбаўка ўраджаю? Чаго не хапае вясною аграному? Чым вабіць вёска і жытнёвае поле? У чым сэнс прафесійнага і жаночае шчасця?
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 16 красавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

