Падзяліцца:
Лета вяртаецца! – «Пра надвор’е і не толькі» (аўдыё)
18 ліпеня 2017
Лета вяртаецца! – «Пра надвор’е і не толькі» (аўдыё) На гэтым тыдні ў Беларусь зноў вернецца сапраўднае летняе надвор’е, з такім аптымістычным прагнозам да нас прыйшла начальнік адзела апрацоўкі метэаралагічных даных Белгідрамета Таццяна Чатырко. У аўторак, 18 ліпеня, ў асобных раёнах рэспублікі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература ноччу +8 +14, днём +19 +25. У сераду, 19 ліпеня, пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночна-усходняй частцы рэспублікі ў асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу +7 +12, днём +17 +24. Па папярэдніх прагнозах у другой палове тыдня вернецца летняе цяпло, аднак у цэлым па рэспубліцы тэмпература будзе няроўнай: па паўночным усходзе чакаюцца ўмеранныя тэмпературы, а па поўдні ўсталюецца спякотнае надвор’е. У чацвер, 20 ліпеня ноччу істотных ападкаў не чакаецца, а днём у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу +7 +14, днём +19 +26, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +28. У пятніцу, 21 ліпеня ў асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём з навальніцамі. Тэмпература ноччу +8 +15, днём +20 +27, па паўднёвым захадзе ноччу +16 +18, днём +29 +30. У выхадныя захаваецца цёплае, а па поўдні спякотнае надвор’е. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература ноччу +10 +17, днём +20 +27, па поўдні +28 +30. На працягу тыдня магчыма карэкціроўка прагнозу. Праграма «Пра надвор’е і не толькі» выходзіць па буднях у 5-30, 6-15, 9-06, 13-06.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: