- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Летні навуковы лагер для дзяцей - "Сямейнае радыё", 9 жніўня 2016 года
- Летні навуковы лагер для дзяцей - "Сямейнае радыё", 9 жніўня 2016 года

Шмат зараз з’явілася новых летніх лагераў для дзяцей: і ваенна-патрыятычныя, і гістарычныя, і краязначныя. Спецыялісты наумысна імкнуліся да такога раздзялення па накірунках, таму што перакананы: менавіта такі падыход найлепш дапамагае раскрываць таленты і схільнасці. Сёння звернем увагу на летні навуковы лагер і музей навукі. Што важна: у дзяцей тут падтрымліваюць цікавасць да ўсяго новага, іх кемлівасць, нестандартны погляд. Напрыклад, навуковы напрамак у летнім лагеры – гэта не формулы і задачы, а насычаны яркі адпачынак, эмоцыі, практычныя відовішчныя доследы, эксперыменты, экскурсіі, квесты, навуковыя шоу-праграмы. Эфектыўнасць можна ацаніць вось як: дзеці не сядзяць са сваімі гаджэтамі, а ўвогуле пра іх забываюцца. Ёсць шмат летніх забаў, які развіваюць дзяцей і нават дарослых, нібыта незаўважна. Даюць ім энергію для дасягнення новых мэт, пошукаў і адкрыццяў. Пра гэта наша размова 9 жніўня ў праграме "Сямейнае радыё" у 11.10 і 17.10, а правядзём мы яе ў музеі навукі, куды разам з вамі і завітаем.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: