Падзяліцца:
6 чэрвеня 2016
Знакаміты Летні начны канцэрт Венскага філарманічнага аркестра, які сёлета адбыўся 26 мая ў садах Шонбрунскага Палаца ў Вене, прагучыць у праграме "Накцюрны" 7 чэрвеня ў 2:05. Мэта гэтага традыцыйнага канцэрта пад адкрытым небам у выкананні аднаго з лепшых аркестраў свету – зрабіць класіку даступнай для кожнага. З дапамогай прамой тэле- і радыётрансляцыі, аўдыторыя гэтага канцэрта складае больш за 100.000 слухачоў. Затым да яе далучаюцца жыхары яшчэ каля 70 краін. 
У праграме сёлетняга канцэрта прагучалі творы Жоржа Бізэ, Гектора Берліёза, Франсіса Пуленка і Марыса Равэля. За дырыжорскім пультам – Сямён Бычкоў з Санкт-Пецярбурга. Сола на фартэпіяна выканалі Марыэль і Каця Лабек.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: