Падзяліцца:
Лето продолжается! - Про погоду и не только (аудио) от 25.08.17
25 Жніўня 2017
Лето продолжается! - Про погоду и не только (аудио) от 25.08.17

У Беларусі пацяплее ў выхадныя, паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Пачынаючы з пятніцы паўднёвы цыклон страціць сваю актыўнасць, надвор'е палепшыцца, паветраныя патокі зменяцца на заходнія, і ў краіну з Заходняй Еўропы накіруюцца больш цёплыя паветраныя масы. Тэмпература пачне павышацца, усталюецца ўмерана цёплае надвор'е, а дажджоў стане менш, яны будуць не такімі працяглымі і інтэнсіўнымі", - адзначыў Дзмітрый Рабаў. У пятніцу ноччу па паўночным усходзе, днём у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, днём - 17-24 градусы цяпла, па поўдні - да плюс 26 градусаў.

Яшчэ пра надвор'е і не толькі, слухайце ў праграме з вядучай Аленай Вахрамеева.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: