Госці студыі – загадчык аддзела культурна-адукацыйнай работы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Вольга Пархімовіч, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.
Гутарка пойдзе пра літаратурнае творчае лета, якое ўжо саступіла дарогу восені. Але пакуль яшчэ толькі яе пачатак і ў самы раз згадаць пра тыя амбітныя кніжныя і музейныя праекты, інтэрактыўныя творчыя задумкі, якія рэалізаваліся гэтым летам. Тым больш, што наперадзе ў нас – Дзень беларускага пісьменства, які 5-6 верасня пройдзе ў старажытных Бялынічах.
Пачатак эфіру – 3 верасня ў 21-05.