Падзяліцца:
Літаратурны «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 11.06.2020
11 чэрвеня 2020
Літаратурны «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 11.06.2020

60 гадоў таму ў Беларусі быў створаны Дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва, дзе сёння зберагаюцца сапраўдныя літаратурныя рарытэты. Большую частку матэрыялаў гэтай архіўнай установы складаюць асабістыя пісьменніцкія фонды.

«Захаваць, каб ведаць і ганарыцца…» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госці студыі – дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка і вядучы навуковы супрацоўнік архіва-музея, кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль. Гутарка пойдзе пра гісторыю стварэння БДАМЛіМа, яго унікальныя пісьменніцкія фонды, новыя паступленні, кантактаванне са спадчыннікамі, прафесійную супольнасць з замежнымі калегамі ды шмат іншых асаблівасцей працы архівістаў, якія зберагаюць для нас гісторыю беларускага мастацкага слова.

Пачатак эфіру – 11 чэрвеня ў 21-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: