«Словам пазначаны лёс. Пра паэзію і не толькі» – такая тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госць студыі – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, паэт і перакладчык Мікола Мятліцкі.
Гутарка пойдзе пра творчасць, як заўсёдную імправізацыю, творчыя законы і энергію духу, што дазваляе паэту сказаць сваё слова, знайсці свой стыль, уменне і жаданне адчуваць балявыя кропкі Зямлі і помніць пра сваю малую Радзіму, быць адказным за дзень сённяшні, які ўжо заўтра стане гісторыяй…
У праграме прагучаць вершы Міколы Мятліцкага ў аўтарскім выкананні.
Пачатак эфіру – 30 красавіка ў 21-05.