«Літаратура як лёс» – так вызначана тэма «Творчага вечара». Госць студыі – лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, галоўны рэдактар часопіса «Гаспадыня», пісьменнік Зіновій Прыгодзіч. Гутарка пра яго малую радзіму, перыпетыі творчага шляху, сучасную беларускую літаратуру, новае трохкніжжа: «Літаратура як лёс», «Як маланка, як хлеб», «Ці далёка чуваць», прысвечанае беларускім класікам, ды шмат іншых цікавостак.
Пачатак эфіру – 7 мая ў 21-05.