Творчы працэс у сваёй аснове скіроўвае чалавечую душу да канструктыўнасці. І адпаведна – дапамагае адкрыцца лепшаму, што дадзена чалавеку прыродай. Шмат амбітных выдавецкіх і выставачных праектаў заўсёды ладзіць галоўная кніжніца нашай краіны – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, дзякуючы якім мы набываем новы гістарычна-духоўны досвед, спасцігаем таямніцы кніжнай культуры Беларусі.
Госці літаратурнага «Творчага вечара» – намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі АЛЕСЬ СУША, загадчык сектара музейнай дзейнасці навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства ТАЦЦЯНА ЗАХАРАВА, загадчык сектара навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства АНАСТАСІЯ МАСЛОЎСКАЯ.
Пачатак эфіру – 15 кастрычніка ў 21-05.