27 лютага ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё адбудзецца фінал інтэлект-шоу «Эрудыт».
На працягу 6 месяцаў 20 каманд змагаліся за званне мацнейшай. У праграме «Эрудыт» удзельнічалі як прадстаўнікі самых розных прафесій, так і студэнты вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, сярод якіх каманды БДУ, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Акадэміі МУС, БДУІР, БНТУ, БДЭУ, БДУКМ, МДЛУ.
У фінале сустрэнуцца каманды геаграфічнага факультэта БДУ і зборная адразу трох ВНУ - БДУ, БДУІР, МДЛУ. Удзельнікам трэба будзе праявіць эрудыцыю і адказаць на пытанні з сусветнай і беларускай гісторыі, дойлідства, літаратуры, мастацтва, музыкі, мовазнаўства і іншых катэгорый.
Мэта праекта інтэлект-шоу «Эрудыт», які выходзіць у эфіры Першага нацыянальнага канала ужо на працягу двух сезонаў, - прадэманстраваць высокі адукацыйны і інтэлектуальны ўзровень беларускай моладзі, прыцягнуць увагу слухачоў да вывучэння сусветнай культурнай спадчыны, спрыяць фарміраванню эліты грамадства.
Заяўкі на далейшы ўдзел у праекце можна дасылаць па адрасе: г. Мінск, вул. Чырвоная, 4, ці на электорнную пошту radio1@tvr.by (з пазнакай "Эрудыт").
Фінальная гульня інтэлект-шоу «Эрудыт» ў эфір 27 лютага ў 11:30. Вядучая - Вера Канецкая.