Адукацыйнае спаборніцтва «Медыяцыя будучыні» штогод арганізуецца вучэбна-практычным Цэнтрам медыяцыі і перамоў пры падтрымцы Міністэрства юстыцыі Беларусі. Навыкі амаль 30-ці каманд ацэньвала міжнароднае журы. Хто стаў лепшым, ведае Надзея Лысенка.

Усе ўдзельнікі міжнароднага конкурсу лепшыя. У першую чаргу таму, што абралі для сябе напрамак, які дапаможа як у асноўнай прафесіі, так і ўвогуле – па жыцці. Умець дамаўляцца, выходзіць з канфлікту, каб у выігрышы заставаліся абодва бакі – важны навык, які спатрэбіцца ў любой сітуацыі. Будучых медыятараў і перамоўшчыкаў конкурс сабраў у чацвёрты раз. Сёлета акцэнт зрабілі на важнасці камунікацыі ў час, калі нават размовы пераходзяць у віртуальную прастору.
Мерапрыемства праходзіць у фармаце адукацыйнага спаборніцтва, гаворыць старшыня аргкамітэта конкурсу, міжнародны медыятар, заснавальнік Цэнтра медыяцыі і перамоў Лілія Уласава:
Мы очень рады, что к нам в Минск уже четвёртый раз приезжает так много участников конкурса. Ведь это не только команды медиаторов и переговорщиков. Приезжают также их тренеры, судьи. В этом году у нас 26 судей из различных стран постсоветского пространства. Мы со всеми общаемся, расширяем сферы сотрудничества. Для нас это очень важно. Наш конкурс имеет также образовательный элемент. Его участникам мы даём возможность не только поиграть в медиацию, но и проводим мастер-классы. В этом году у нас удивительные мастера приглашены. Среди них – дин из лучших медаиторов мира Амос Габриели, который рассказывал о будущем медиации, каким он его видит. И он рассказал о своём методе проведения медиации, который называется авторитетная медиация.

Звычайна, калі гавораць пра канфлікт, маюць на ўвазе, што ў ім удзельнічае два бакі. Адна з апошніх медыяцый, якую правёў міжнародны медыятар з Ізраіля Амос Габрыэлі, закранула 47 бакоў. Гэта быў вялікі экалагічны канфлікт, які неабходна было вырашыць, улічваючы інтарэсы ўсіх зацікаўленых. Медыяцыя, якая доўжылася амаль два гады, завяршылася паспяхова. У Мінск Амос Габрыэлі прыязжае падзяліцца вопытам. Ён вельмі высока ацэньвае ўзровень беларускіх медыятараў:
В вашей замечательной стране я повстречал не одного медиатора и могу сказать, что профессиональный уровень медиаторов в Беларуси поистине превосходный. Академическая подготовка самого высокого класса. Более того, медиаторы в вашей стране отличаются невероятным энтузиазмом. Я не имел возможности понаблюдать за ними в работе, но могу сказать, что по моей информации у вас есть специалисты мирового класса, которые занимаются медиацией за пределами Беларуси. У вас созданы замечательные условия для развития медиации.

Конкурс застаецца конкурсам, аднак цікавая заўвага аднаго з трэнераў каманд-удзельніц. Медыяцыя апрыоры не можа канкурыраваць. Таму гэта конкурс развіцця. Так лічыць Наталля Альшэўская, якая рыхтавала дзве каманды: медыятараў з юрыдычнага факультэта БДУ і перамоўшчыкаў з Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта:
Это конкурс развития студентов по приобретению навыка переговорщика, конструктивного поведения. Когда они вернутся в университеты, то будут уже по-другому общаться со своими сокурсниками, по-другому будут строить переговорный процесс. Они немало получили обратной связи от квалифицированных тренеров. Если их заинтересует медиация и переговоры, то это поможет в их дальнейшей жизни. Они смогут использовать навыки, которые здесь получили.

Сёлета ў конкурсе спаборнічалі каманды з Беларусі і Расіі. Пераможцамі сярод перамоўшчыкаў сталі студэнты Кубанскага дзяржаўнага універсітэта, на другім месцы – Далёкаўсходні федэральны універсітэт і 3 месца – Расійскі дзяржаўны універсітэт правасуддзя. Сярод медыятараў перамогу атрымалі магістранты Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта, на другім месцы – Расійскі дзяржаўны універсітэт правасуддзя і ў ліку пераможцаў – Беларускі дзяржаўны універсітэт (факультэт міжнародных адносін).