
Дырыжор Мікалай Калядка працуе ў Вялікім тэатры Беларусі без малага сорак гадоў. Яго жыццёвае крэда – плён, адданасць і вернасць прафесіі. Адсюль і заканамерны поспех: дзясяткі оперных і балетных пастановак, шматлікія гастролі і праекты. Зрэшты, сакрэт такога актыўнага творчага даўгалецця маэстра не скрывае. Усё проста: кожны спектакль трэба дырыжыраваць так, быццам ён – апошні ў жыцці. Аб магіі жэсту, таямніцах дырыжорскай прафесіі і правілах музычнага існавання дырыжор Мікалай Калядка раскажа радыёслухачам і вядучай праграмы «Беларуская калекцыя» Аліне Страшкевіч у суботу, 25 лютага, у 16-30.