- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Мікалай Пінігін: «Нам мова дадзена, каб хаваць свае інстынкты» – «Настрой» (аўдыё)
- Мікалай Пінігін: «Нам мова дадзена, каб хаваць свае інстынкты» – «Настрой» (аўдыё)

Апакаліпсіс сямейнага маштабу разыграецца на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы: 27 і 28 красавіка там адбудзецца прэм'ера спектакля “Талерантнасць” у пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Гэтым разам мастацкі кіраўнік Купалаўскага звярнуўся да абсалютнага тэатральнага хіта апошняга дзесяцігоддзя – “Бога разні” Ясміны Рэза. Якая дыстанцыя падзяляе інтэлігентнага еўрапейца і дзікуна, здольнага забіць ворага голымі рукамі? Гэта – гісторыя для тых, хто ўсё яшчэ цешыць сябе спадзяваннямі наконт чалавечай прыроды. Пра “талерантнасць”, інстынкты і цікаванне ў замочную шчыліну Аліна Страшкевіч пагаварыла з Мікалаем Пінігіным.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: