Падзяліцца:
Міхаіл Мясніковіч: беларускія прадпрыемствы і будаўнічыя арганізацыі даказалі сваю канкурэнтаздольнасць пры ўзвядзенні Гарлыкскага камбіната ў Туркменістане (аудыё)
28 сакавіка 2017
Міхаіл Мясніковіч: беларускія прадпрыемствы і будаўнічыя арганізацыі даказалі сваю канкурэнтаздольнасць пры ўзвядзенні Гарлыкскага камбіната ў Туркменістане (аудыё) У бліжэйшыя дні запланавана ўрачыстае адкрыццё Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Гэта знакавы і самы маштабны праект у беларуска-туркменскім эканамічным супрацоўніцтве. Падпісаны ўсе неабходныя дагаворы, і суправаджэнне дзейнасці камбіната ў адпаведнасці з кантрактам будзе ажыццяўляцца да 2020 года. Пра гэта журналістам расказаў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. На яго думку, будаўніцтва Гарлыкскага камбіната - не толькі камерцыйны, але і іміджавы праект для Беларусі.

«Часам даводзіцца чуць, што беларусы, быццам бы, сваімі рукамі стварылі сабе канкурэнта. Туркменістан прыняў палітычнае рашэнне, і гэты аб'ект у любым выпадку быў бы пабудаваны. А тое, што гэтым пытаннем займаліся мы, я лічу, выгадна.
Гэта іміджавы праект. Ён сведчыць пра тое, што мы сапраўды можам і спраектаваць, і пабудаваць, і ўсе неабходныя інжынірынгавыя работы выканаць. Там працавалі сотні розных арганізацый, усё гэта трэба было ўвязаць. Асабліва ва ўмовах, калі назіраецца пэўны спад інвестыцыйнай актыўнасці ўнутры краіны, для нашых будаўніча-мантажных арганізацый гэта таксама было выгадна і дастаткова рэнтабельна працаваць у Туркменістане.
Немалаважна, што вельмі шмат абсталявання, якое пастаўлена на гэты камбінат, беларускай вытворчасці: і асобныя віды праходніцкіх камбайнаў, і электратэхнічнага абсталявання шмат, і механічнага абсталявання, тэхніка МАЗа і «Амкадора» там прысутнічае. Усе гэтыя пастаўкі ажыццяўляліся на тэндэрных умовах, гэта не проста быў нейкі пратэкцыянісцкі рэжым для беларусаў. Гэта значыць нашы прадпрыемствы і будаўніча-мантажныя арганізацыі паказалі сваю канкурэнтаздольнасць пры ўзвядзенні гэтага камбіната.
На рахунак «Белгархімпрамам» як генеральнага падрадчыка ўжо пералічана каля 700 мільёнаў долараў, і вось цяпер прад'яўляюцца яшчэ пэўныя працэнтоўкі, для таго каб былі праведзены фактычна выкананыя аб'ёмы работ. Падпісаны ўсе неабходныя дагаворы, і суправаджэнне дзейнасці камбіната ў адпаведнасці з кантрактам будзе ажыццяўляцца да 2020 года. Гэта работа таксама аплачваецца».
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: