- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Мінская група “Yellow Brick Road” – “Беларуская калекцыя”, 18 жніўня 2016

«Yellow Brick Road» была надзвычай яркай з'явай у беларускай папулярнай музыцы нядаўняга часу. У 2009-м утварыўся калектыў, і са сваім маладым, энергічным і ўсмешлівым рок-н-ролам - імгненна стаў улюбёнцам і крытыкаў, і публікі.
За некалькі гадоў існавання група адыграла мноства канцэртаў у розных краінах, атрымала шэраг музычных узнагарод, выдала тры яскравыя і вельмі розныя альбомы. Пасля пайшла ў творчы адпачынак.
18 жніўня ў 21.30 «Беларуская калекцыя» прапануе слухачам гісторыю “12 stories” -першага альбома групы “Yellow Brick Road”.
Госць праграмы –вакаліст Ян Максімовіч.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: