«Маладыя пацаны» – гэта назва новага альбома заслужанага артыста Беларусі АЛЯКСАНДРА САЛАДУХІ. Яркі, харызматычны, мэтанакіраваны і надзвычай пазітыўны артыст напярэдадні слаўнай даты 95-годдзя Беларускага радыё вырашыў прэзентаваць новы альбом менавіта на нашай хвалі!
І сёння, 6 лістапада ў 13-15, АЛЯКСАНДР САЛАДУХА будзе госцем праграмы «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ!