На працягу 23-24 красавіка журы ў відэафармаце праслухае 157 канкурсантаў – 124 саліста і 33 калектыва.
Работа вядзецца ў дзьвух студыях Дома радыё. IX творчы радыёконкурс праводзіцца пад знакам 75-годдзя Вялікай Перамогі, таму адзін з двух нумароў тура павінен адпавядаць тэматыцы.
І канешне, не забываем пра дэвіз актуальнай для сённяшняга дня акцыі Беларускага радыё «Творчасць у імя будучыні».
У нашым Тэлеграм-канале работае зваротная сувязь, дзе можна пажадаць канкурсантам удачы і плённай работы членам журы, а таксама пачытаць каментарыі іншых людзей, так што далучайцеся!

