Санкцыі ЕС не паўплывалі на экспарт Маларыцкага кансервава- гароднінасушыльнага камбіната. Міжнародныя сертыфікаты сёння дазваляюць пашыраць ‘’геаграфію’’. Новыя партнёры з’явіліся на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза. Гандлёвыя кампаніі Кітая высока ацанілі якасць дзіцячага харчавання і да канца года маюць намер закупляць маларыцкія прадукты для здароўя.
Якія навінкі паспяхова канкурыруюць з сусветнымі брэндамі? З якой сыравіны вырабляюць функцыянальную прадукцыю? Якія асаблівасці новага нарыхтоўчага сезону? Падрабязнасці ў праграме ‘’Свая зямля”, 17.07.21, у 6.25 і 23.00 гадзіны на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.