- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Марафон віншаванняў і падарункаў да Дня жанчын
- Марафон віншаванняў і падарункаў да Дня жанчын

7 і 8 сакавіка Першы нацыянальны канал Беларускага радыё правядзе інтэрактыўны віншавальны марафон. Далучыцца да яго запрашаем усіх нашых слухачоў! Для гэтага трэба толькі адправіць святочнае SMS-паведамленне на кароткі нумар 1062 са шчырымі словамі любові і ўдзячнасці ў адрас любімых жанчын. Ваша віншавальнае пасланне мы агучым у эфіры святочных выпускаў праграм "Вітаем, віншуем, жадаем", "Раніца з Беларускім радыё", "Нясумны перапынак".
8 Сакавіка - не толькі доўгачаканае першае свята вясны, але і цудоўная нагода павіншаваць сваіх любімых, маці, бабуль, сясцёр і сябровак, выказаць шчырыя словы падзякі за тую цеплыню і пяшчоту, якую яны дораць сваім родным і блізкім, і падарыць прыгожую песню. 7 і 8 сакавіка галоўнымі гераінямі нашага эфіру стануць прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, жанчыны-працаўніцы, творчыя асобы, вядомыя спартсменкі і грамадска-палітычныя дзеячы. Асаблівая ўвага будзе - шматдзетным жанчынам, узнагароджаны ордэнам Маці.
Першы нацыянальны канал таксама падрыхтаваў для сваіх слухачоў нечаканыя і прыемныя сюрпрызы. На працягу гэтых двух эфірных дзён вядучыя перадач запросяць на цікавы дыялог і раскажуць, як стаць шчаслівым уладальнікам падарункаў. Адкрыем сакрэт: адным з такіх падарункаў будзе арыгінальная кветкавая кампазіцыя ад вядомага беларускага фларыста.
Далучайцеся да нашага інтэрактыўнага святочнага марафону. Свята вясны, прыгажосці і любові святкуем разам!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: