- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Маргарыта Александровіч і Юзары – у суботняй праграме «Настрой!», 17.08.2019
- Маргарыта Александровіч і Юзары – у суботняй праграме «Настрой!», 17.08.2019

Суботні «Настрой!» будзем ствараць з дапамогай рознажанравай музыкі і вядомых гасцей. Спачатку спявак Юзары прэзентуе дэбютны альбом «Падзяка сэрца», раскажа пра падзеі маладзёжнага цэнтра «Арт-платформа» і нядаўнюю вандроўку ў Юрмалу на фестываль Лаймы Вайкуле.
У другой палове праграмы, пасля 14 гадзін, у студыю завітае заслужаная артыстка Беларусі, салістка Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Маргарыта Александровіч. Яе багаты рэпертуар добра вядомы публіцы – яркія вобразы і ў спектаклях класічнай аперэты, і ў сучасных творах, а таксама камерныя творы.
Пачатак праграмы «Настрой!» – 17 жніўня ў 13-15.
Падчас эфіру нам можна будзе патэлефанаваць па студыйным нумары (17)284-87-21 ці адправіць СМС-пытанне на кароткі мабільны нумар 1062.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: