- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Маршал лірычнай песні» – «Рэтра», 15.03.2017
- «Маршал лірычнай песні» – «Рэтра», 15.03.2017

Сёлета спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння кампазітара Васіля Салаўёва-Сядога. Сапраўдным эпіграфам да яго творчасці можна назваць радкі адной з песень, створаных ім разам з Лебедзевым-Кумачом: «Сердцу хочется ласковой песни и хорошей, большой любви!»
У 8 гадоў хлопчык захапіўся балалайкай, потым фартэпіяна. «Самародак-імправізатар» Васіль Салаўёў толькі ў 22 гады трапіў у музычны тэхнікум, а ў 29 ужо скончыў кансерваторыю па класу кампазіцыі. Працоўны музычны шлях пачынаў тапёрам у кінатэатрах і акампаніятарам у клубах.
Сапраўдную вядомасць кампазітару прынеслі ваенныя песні – у 1941 годзе ён арганізаваў і ўзначаліў тэатральную франтавую брыгаду...
Ленінградцы любілі і ганарыліся ім, бо нельга было незаўважна стварыць цэлы свет лірычных песень, якіх ён падарыў людзям без малога 500. І гэта калі не лічыць іншыя музычныя жанры...
Праграма «Рэтра», серада, 15 сакавіка, 20-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: