- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Мастацкае слова ў Беларускім эфіры» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 15.11.2018 (аўдыё)
- «Мастацкае слова ў Беларускім эфіры» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 15.11.2018 (аўдыё)

15 лістапада – 93 гады Беларускаму радыё. Столькі часу прысутнічае ў эфірнай прасторы беларускае слова, якое нясе свайму слухачу не толькі патрэбную і карысную інфармацыю, але і стварае адчуванне любові і павагі да сваёй зямлі, да роднай Беларусі. 93 гады гісторыі Беларускага радыё дазваляе, бясспрэчна, гаварыць пра ўнікальную літаратурную эфірную школу, якую прайшлі сотні пісьменнікаў, рэдактараў, рэжысёраў, гукарэжысёраў, артыстаў.
«Мастацкае слова ў беларускім эфіры» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госці студыі: пісьменнік, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Анатоль Бутэвіч, паэт, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Нёман” Уладзімір Мазго, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў і Андрэй Душачкін, рэжысёры Беларускага радыё Алег Вінярскі і Ліка Пташук.
Гучыць фрагмент новага радыёспектакля “Севярын і Гражына” паводле вядомай паэмы ў прозе Уладзіміра Караткевіча “Чазенія”. У галоўных ролях – артысты Аляксандр Малчанаў, Марта Голубева, народны артыст Беларусі Віктар Манаеў.
Пачатак эфіру – 15 лістапада ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: