- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Мацвей Сабураў пра фестываль «Справа» ў «Творчым вечары» з Віктарам Кісцянём, 29.07.2019 (аўдыё)
- Мацвей Сабураў пра фестываль «Справа» ў «Творчым вечары» з Віктарам Кісцянём, 29.07.2019 (аўдыё)

Як праз развіццё культурнай актыўнасці садзейнічаць развіццю рэгіёнаў? Адзін з асноўных арганізатараў унікальнага фестывалю «Справа» Мацвей Сабураў ведае адказ на пытанне. З 2 па 4 жніўня ў вёсцы Белая Царква, што ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, фестываль пройдзе ўжо ў трэці раз. «Справа» – адметная з'ява не толькі для нашай краіны. Мэта фестываля – змяніць стаўленне беларусаў да прыроднай, культурнай і гістарычнай спадчыны праз узаемадзеянне з ёй пры дапамозе музыкі і сучаснага мастацтва. Хэдлайнерам мерапрыемства нязменна з'яўляецца сам паўвостраў у Чарэйскім возеры, што за 160 кіламетраў ад Мінска, які захаваў сляды некалькіх гістарычных эпох. І менавіта фестывальны паўвостраў, яго складаны ландшафт, дух і атмасфера фарміруюць праграму свята.
Эфір праграмы «Творчы вечар» за 29 ліпеня, 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: