Самыя неспадзеўныя лёсы былі ўгатаваны літаратурным геніям у розныя гістарычныя часы. Бо, як вядома, чым цікавейшая постаць, тым больш выпрабаванняў пасылае ёй жыццё. Але, насуперак абставінам, складаецца творчая біяграфія і застаецца спадчына, вартая ўвагі шматлікіх пакаленняў нашчадкаў.
«Мая сям’я. Радавод Максіма Багдановіча» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госця студыі – вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец, якая раскажа нам шмат цікавага і малавядомага пра радаводнае дрэва Багдановічаў. Прагучаць вершы Максіма Багдановіча ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова.
Эфір праграмы – 3 снежня ў 21-05.